![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4d/TajMahalbyAmalMongia.jpg/640px-TajMahalbyAmalMongia.jpg&w=640&q=50)
Турэцкі дыван
From Wikipedia, the free encyclopedia
Турэцкі дыван — традыцыйны вытканы дыван з Анатоліі і прылеглых да яе рэгіёнаў. Геаграфічна плошча вытворчасьці можна параўнаць з тэрыторыяў, дзе гістарычна дамінавала Асманская імпэрыя. Звычайна вырабляецца для хатняга выкарыстаньня, продажу на мясцовым рынку, а таксама экспарту, выкарыстоўваецца як покрыва на падлогу або на сьцяну. Разам з кілімам, турэцкія дываны складаюць істотную частку турэцкай культуры[1].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/99/9Double-Niche_Carpet_LACMA_M.2004.32.jpg/640px-9Double-Niche_Carpet_LACMA_M.2004.32.jpg)
Ткацтва дыванаў уяўляе сабой традыцыйнае рамяство, якое сыходзіць у дагістарычныя часы. За сваю доўгую гісторыю рамяство вырабу тканага дывану ўвабрала і інтэгравала ў сябе розныя культурныя традыцыі. То бок ва ўзорах выступаць бізантыйскія элемэнты. У розны час у гісторыі разьвіцьця матываў і арнамэнтаў таксама спрыялі міграцыя цюркскіх народаў, армянскага народа, народаў Каўказа і курдаў. Прыход ісламу і разьвіцьцё ісламскага мастацтва глыбока паўплывалі на анаталійскія дызайны дыванаў. Арнамэнты і ўзоры, такім чынам, адлюстроўваюць палітычную гісторыю і сацыяльную разнастайнасьць вобласьці, аднак, навуковыя дасьледаваньні не выявілі якой-небудзь заканамернасьці паміж арнамэнтамі і этнічнай або рэгіянальнай традыцыямі[2].
У групе ўсходніх дываноў, турэцкі дыван адрозьніваецца адмысловымі характарыстыкамі сваіх фарбавальнікаў і фарбаў, матываў, тэкстуры і мэтадаў вырабу. Самыя раньнія захавалыя ўзоры анаталійскіх дываноў вядомыя з XIII стагодзьдзя. Дываны звычайна вырабляліся для на ўсіх катэгорыяў насельніцтва, у асноўным з выкарыстаньнем воўны, бавоўны і натуральных фарбавальнікаў. З 1870-х гадоў асманскія майстры выраблялі таксама дываны з шаўковым ворсам, часам з даданьнем нітак з золата або срэбра.
У Эўропе анаталійскія дываны часам малявалі на карцінах эпохі Адраджэньня, часта ў кантэксьце годнасьці, прэстыжу і раскошы. Палітычныя кантакты і гандаль, які актывізаваўся паміж Заходняй Эўропай і ісламскім сьветам пасьля XIII стагодзьдзя, спрыяў пашырэньню турэцкіх дываноў у Эўропе. Калі быў усталяваны прамы гандаль з Асманскай імпэрыяй у XIV стагодзьдзі, амаль усе віды дываноў называліся ў Эўропе турэцкімі, незалежна ад іхнага фактычнага месца вытворчасьці[3].
Мастацтва і вытворчасьць турэцкіх дыванаў зьведалі сур’ёзныя зьмены за кошт выкарыстаньня сынтэтычных фарбавальнікаў з апошняй трэці XIX стагодзьдзя. Масавая вытворчасьць танных кілімаў паўплывала на заняпад старажытных традыцыяў ткацтва дыванаў.