горад у Славеніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Турнішчэ (па-славенску: Turnišče, па-вугорску: Bántornya, прэкмурска-славенскай: Törnišče[2], па-нямецку: Turnitz) — горад у Славеніі, уваходзіць у склад абшчыны Турнішчэ.
Турнішчэ | |
Краіна: | Славенія |
Плошча: |
|
Вышыня: | 169.7 м н. у. м. |
Насельніцтва: |
|
Геаграфічныя каардынаты: | 46°37′10″ пн. ш. 16°19′20″ у. д. |
Турнішчэ | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Горад упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах як Thoronhel у 1379 годзе, потым як Turnicha у 1389 годзе, Tornischa у 1403 годзе, Tornisa у 1405 годзе, Thornisca у 1411 годзе, Tornissa у 1428 годзе, Thurnissa у 1481 годзе, Tornysthya у 1524 годзе. Да другой паловы XIX стагодзьдзя выкарыстоўваліся назвы Turnicsa, Turnisa ці Turnische, але потым назва гораду зьмянілася на Bántornуаь. Першапачатковае назва пайшла ад назоўніка turen 'вежа' і адносілася да гораду, у якім была пабудавана вежа. Слова turen само па сабе паходзіць ад грэцкага слова τύρσις 'ўмацаванае селішча' (лацінскае слова turris азначае 'вежа, замак', а сярэдняверхнянямецкай turn таксама азначае 'вежа')[2].
Горад Турнишче атрымаў статус гандлёвага месца ў 1524 годзе, а статус гораду — у 1548 годзе.
Парафіяльная царква ў Турнішчэ прысьвечана Паньне Марыі і адносіцца да епархіі Мурска-Собаты. Цяпер базыліка мае тры прыбудовы, якія былі дададзеныя да маленькай гатычнай царквы ў 1914 годзе[3].
Таксама ёсьць царква, прысьвечаная Ушэсьцю Дзевы Марыі, якая датуецца XIII стагодзьдзем. Апсіда пабудавана ў раманскім стылі, нава належыць да гатычнага стылю і пакрытая росьпісам XIV стагодзьдзя, выкананай мастаком Ёханэсам Аквілай, які таксама расьпісваў цэрквы ў Вэлемэры, Марцьянцах і Фюрстэнфэльдзе[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.