Турма
месца пазбаўленьня волі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Турма́ (ням. Turm — «вежа», або ад цюрскага тур. türme або татарскага törmä — «вязьніца») — выпраўленчая ўстанова, дзе людзі ўтрымліваюцца ў зьняволеньні і пазбаўленыя шэрагу асабістых свабодаў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0f/Prison.jpg/200px-Prison.jpg)
Звычайна ёсьць часткай сыстэмы крымінальнага правасудзьдзя. Пазбаўленьне свабоды шляхам зьняволеньня ў турме — праўнае пакараньне, якое можа быць накладзена судом за зьдзяйсненьне злачынства. Турмой таксама часта называюць ўстанову, дзе падазроныя і абвінавачаныя ў зьдзяйсьненьні злачынстваў ўтрымліваюцца пад вартай да суду (Ізалятар часовага ўтрыманьня).