Трэблінка
нацысцкі лягер сьмерці ў Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Трэблі́нка (Treblinka) — два канцэнтрацыйныя лягеры, арганізаваныя нацыстамі на тэрыторыі акупаванае Польшчы непадалёк ад вёскі Трэблінкі. Паводле розных ацэнак, агулам у лягеры сьмерці было забіта ад 750 да 810 тысячаў чалавек. Пераважная большасьць ахвяраў (99,5%) — польскія жыды[1], каля 2 тысячаў — цыганы.