![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ac/Triangular_trade.png/640px-Triangular_trade.png&w=640&q=50)
Трохкутны гандаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трохкутны гандаль (па-ангельску: Triangular trade, Triangle trade) — характэрны для Новага часу (асабліва для XVII і XVIII стст.) трансатлянтычны гандлёвы абмен паміж трыма часткамі сьвету — Эўропай, Афрыкай і Амэрыкай.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ac/Triangular_trade.png/640px-Triangular_trade.png)
Эўрапейскія судны курсіравалі паміж усімі вяршынямі «залатога трохкутніка»:
- ажыцьцяўлялі марскі пераход да берагоў Гвінэйскага заліва з мэтай набыцьця рабоў;
- пасьля захопу альбу пакупкі рабоў іх перавозілі праз Атлянтычны акіян для продажу ў Вест-Індыі ці ў кантынэнтальнай Амэрыцы;
- з Амэрыкі ў Эўропу вывозіліся вырабленыя з выкарыстаньнем рабскай працы прадукты — цукар, кава, какава, тытунь, індыга.