места ў Куяўска-Паморскім ваяводзтве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
То́рунь (па-польску: Toruń, па-нямецку: Thorn) — горад на поўначы Польшчы, на рацэ Вісьле, з насельніцтвам на 2009 год — 205 718 жыхароў. Сярэднявечны горад, радзіма Мікалая Капэрніка, уваходзіць у Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Торунь | |||||
польск. Toruń | |||||
Стары горад Торуню, бачны з паўднёвага берагу Віслы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | X стагодзьдзе[1] | ||||
Горад з: | 1233 | ||||
Магдэбурскае права: | 28 сьнежня 1233 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Куяўска-Паморскае | ||||
Прэзыдэнт места: | Міхал Залескі | ||||
Плошча: | 115,75 км² | ||||
Вышыня: | 36—90 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 205 718 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 1777,26 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 56 | ||||
Паштовыя індэксы: | 87-100 да 87-120 | ||||
Нумарны знак: | CT | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°1′0″ пн. ш. 18°37′0″ у. д. | ||||
Торунь | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.torun.pl/ |
Мінулая сталіца ваяводзтва Торуню (1975—1998) і Паморскага ваяводзтва (1921—1939), Торунь з 1999 году стаў адной са сталіцаў Куяўска-Паморскага ваяводзтва. У верасьні 2004 году Мэдычная акадэмія ў Быдгашчы аб’ядналася з Унівэрсытэтам Мікалая Капэрніка ў Торуні ў Collegium Medicum.
«Пернікавая» сталіца Польшчы.
Першыя паселішчы ў навакольлях Торуня датаваныя археолягамі 1100 годам да нашай эры. У часы сярэднявечча там было невялікае паселішча, якое абараняла раку (VII—XIII стагодзьдзі), але яно, верагодна, ужо было разьбітае ў 1230 годзе.
Калі Тэўтонскі ордэн прыбыў у зямлю Кулмэр (Chełmno Land), яны пабудавалі тут цьвердзь (1230—1231). Паселішча, якое атачала замак, атрымала назву Торунь і набыла права гораду ў 1233 годзе. Горад пазьней стаў нямецкім сярэднявечным гандлёвым цэнтрам. У 1263 годзе францысканскія манахі пасяліліся ў Торуні, а за імі — у 1239 годзе дамініканцы. У 1264 годзе быў заснаваны суседні Нойштадт (Новы горад). Ён быў адасоблены наўпрост да 1454 году, тады старыя і новыя гарады былі аб’яднаныя ў адзін горад.
У XIV ст. горад далучыўся да Ганзейскага гандлёвага саюзу. Першы Торунскі мір быў падпісаны ў 1411 годзе па заканчэньні літоўска-польска-крыжацкай вайны (1409—1411). У 1454 годзе ў абмен на падтрымку і прызнаньне прывілея гораду Торунь, горад прыняў сувэрэнітэт польскай кароны. Трынаццацігадовая вайна 1453—1466 гадоў скончылася ў 1466 годзе другім Торунскім мірам, у якім Тэўтонскі ордэн перадаў сувэрэнітэт Заходняй Прусіі і Каралеўству Польскаму.
Горад, заселены пераважна немцамі падчас пратэстанцкай Рэфармацыі, прыняў пратэстанцтва ў 1557 годзе, тады як большая частка насельніцтва краіны засталася каталікамі. Падчас службы мэра Гэнрыха Стробанда (1586—1609) Торунь стаў падпарадкоўвацца цэнтралізаванай уладзе, якая знаходзілася ў руках гарадзкога савета.
У 1677 годзе прускаму гісторыку Крыстафу Гарткноху было прапанавана стаць дырэктарам гімназіі Торуня. Пасаду гэтую ён займаў да сваёй сьмерці ў 1687 годзе. Гарткнох напісаў шмат кніг і працаў па гісторыі Прусіі.
У 1793 годзе пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай горад быў адданы Прускаму Каралеўству. У 1807 годзе горад стаў часткай герцагства Варшаўскага, створанага Напалеонам. У 1870 годзе францускія ваеннапалонныя, захопленыя падчас франка-прускай вайны, пабудавалі лінію фортаў уздоўж гораду. У наступным годзе горад, разам з астатняй Прусіяй, стаў часткай новай нямецкай імпэрыі.
У 1919 годзе пасьля Першай сусьветнай вайны па выніках Вэрсальскай дамовы Торунь, як сталіца Паморскага ваяводзтва, стаў часткай Польшчы. Агулам, гістарычны пэрыяд паміж дзьвюма войнамі стаў часам значнага разьвіцьця вытворчасьці ў Торуні. Буйныя інвэстыцыі былі ўкладзеныя ў такіх вобласьцях, як транспарт (новыя вуліцы, трамвайныя лініі і масты), жыльлёвае будаўніцтва.
Торунь быў далучаны да нацысцкай Нямеччыны адразу пасьля ўварваньня нацыстаў у Польшчу ў 1939 годзе. Падчас Другой сусьветнай вайны лінія фортаў выкарыстоўвалася немцамі ў якасьці лягераў для ваеннапалонных, вядомых пад агульнай назвай — Шталаг XX-А. Торунь быў вызвалены савецкім войскам ад нацыстаў у 1945 годзе. Горад пазьбегнуў значнага разбурэньня ў хадзе вайны. Пасьля вайны немцы Торуня былі выселеныя ў Заходнюю Нямеччыну з 1945 па 1947 год.
Пасьля Другой сусьветнай вайны насельніцтва павялічылася болей за два разы. Разам з тым, адной з самых важных падзеяў у пасьляваенны пэрыяд зьяўлялася стварэньне Ўнівэрсытэту Мікалая Капэрніка ў 1945 годзе. З часам ён стаў адным зь лепшых унівэрсытэтаў у Польшчы.
У 1997 годзе Торунь уключаны ў сьпіс Сусьветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО. У горадзе шмат помнікаў сярэднявечча і 20 стагодзьдзя (200 аб’ектаў). Горад вядомы тым, што ён захаваў амаль у недатыкальнасьці сваю сярэднявечную пляніроўку і многія гатычныя будынкі, усе зь якіх былі пабудаваныя з цэглы, у тым ліку манумэнтальныя цэрквы, ратуша і мяшчанскія дамы. Важным зьяўляецца той факт, што Торунь, у адрозьненьне ад шматлікіх іншых гістарычных гарадоў у Польшчы, пазьбегнуў значных разбурэньняў у хадзе Другой сусьветнай вайны. У прыватнасьці, Стары Горад застаўся непашкоджаным, так што ўсе помнікі архітэктуры — арыгінальныя, а не адноўленыя пасьля разбурэньня.
Цікавым для турыстаў зьяўляецца падсьветка Старога Гораду ў начны час. Шматлікія будынкі і іншыя збудаваньні, у тым ліку гарадзкія муры ўздоўж праспэкта, падсьвечваюцца ў начны час, ствараючы захапляльны эфэкт.
Галоўная ежавай славутасьць гораду — торунскія пернікі (па-польску: Toruńskie pierniki). Бываюць рознага памеру; на плоскай паверхнасьці вялікіх торунскіх пернікаў часта адлюстроўваюцца сымбалі гораду і сцэны зь сярэднявечнага рыцарскага жыцьця.
Транспартная сетка ў горадзе зьяўляецца прадметам актыўнай крытыкі на працягу ўжо многіх гадоў. Хоць горад не адносіцца да ліку буйных гарадоў, у ім слаба разьвітая дарожна-транспартная сетка. Не дапамаглі будаўніцтва новай шашы, рэканструкцыя існых вуліцаў, і будаўніцтва іншых з нуля — Торунь па-ранейшаму застаецца «жахлівым для кіроўцы месцам». Асноўная праблема — адзіны мост празь Віслу ў межах гораду. У цяперашні момант вядуцца дыскусіі наконт будаўніцтва другога аўтамабільнага маста, але пакуль не зразумела дзе, як і за якія грошы ён будзе збудаваны.
Сыстэма грамадзкага транспарту Торуня складаецца з больш за 30 аўтобусных маршрутаў і некалькіх трамвайных лініяў, якія ахопліваюць увесь горад і некаторыя з суседніх абшчынаў.
Тры галоўныя чыгуначных станцыі і чатыры чыгуначныя магістралі злучаюць Торунь, Быдгашч і вёскі ўнутры рэгіёну, а таксама з аддаленымі буйнымі гарадамі. У горадзе таксама дзейнічаюць два аўтобусныя дэпо.
Найбліжэйшыя да Торуня вялікія аэрапорты разьмяшчаюцца ў Быдгашчы, Гданьску і Варшаве.
У Торуні дзейнічаюць два драматычных тэатры, два дзіцячых тэатры, два музыкальных тэатры і іншыя тэатральныя калектывы. Штогод у траўні ў Торуні праводзіцца міжнародны тэатральны фэстываль «Кантакт».
У горадзе дзейнічаюць каля дзесяці гістарычных музэяў. У прыватнасьці, «Дом Капэрніка» — дом-музэй Мікалая Капэрніка.
У горадзе нядаўна адчыніўся Цэнтар сучаснага мастацтва (Centrum Sztuki Współczesnej).
У Торуні ёсьць плянэтарый і астранамічная абсэрваторыя, якая знаходзіцца ў суседнім населеным пункце Піўніцы). Апошняя валодае буйнейшым ва ўсходняй частцы Цэнтральнай Эўропы радыётэлескопам.
Болей за 30 школаў, больш за дзесяць ВНУ, мноства прыватных школаў складаюць адукацыйную базу Торуню. Найбуйнейшым ВНУ ў Торуні зьяўляецца Ўнівэрсытэт імя Мікалая Капэрніка, у якім вучыцца больш за 40 тысячаў студэнтаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.