Тон (колер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тон — адна з трох асноўных характарыстак колеру нараўне з насычанасьцю й сьветлатой. Тон вызначаецца характарам разьмеркаваньня выпраменьваньня ў спэктры бачнага сьвятла, прычым, галоўнай выявай, становішчам піка выпраменьваньня, а не яго інтэнсіўнасьцю і характарам разьмеркаваньня выпраменьваньня ў іншых абласьцях спэктру. Менавіта тон вызначае назву колеру, напрыклад «чырвоны», «сіні», «зялёны».
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/HueScale.svg/640px-HueScale.svg.png)