From Wikipedia, the free encyclopedia
Тата́раўцы (па-польску: Tatarowce, на мясцовай беларускай гаворцы: Тата́роўцы[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Заблудаўскай гміне Беластоцкага павету.
Татараўцы | |
польск. Tatarowce | |
Мясцовая назва: | Татароўцы |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Заблудаў |
Вышыня: | 129 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 50 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | +48 85 |
Паштовы індэкс: | 16-060 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°8′0″ пн. ш. 23°21′0″ у. д. |
Татараўцы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Заблудаве[3]) ды палякі-каталікі (парафія сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Заблудаве[4]).
Вёска была заснаваная родам баяраў — у 1674 г. пражывалі тут м. ін. Мікола Татаравец і Хвёдар Татароўчык[2], але пасьля была ўключаная як мужыцкая ў склад заблудаўскага графства Радзівілаў[5]. У міжваенны пэрыяд Татараўцы прыналежалі да Заблудаўскай гміны Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 105 жыхароў (63 палякі каталікі і 43 праваслаўныя беларусы)[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.