Стасунак[1][2][3][4], тасунак, дачыненьне[5][6] (адносіна) — матэматычная структура, якая фармальна вызначае ўласьцівасьці розных аб’ектаў і іх узаемасувязі. Стасункі звычайна клясыфікуюцца па колькасьці аб’ектаў, якія яны зьвязваюць, і ўласных уласьцівасцях.

У матэматыцы прыкладамі стасункаў зьяўляюцца роўнасьць (=), калінэарнасьць, падзельнасьць і г. д. У альгебры стасункам двух лікаў або велічыняў завецца іх дзель.

Стасунак між мноствамі

Фармальна стасунак між мноствамі азначаецца як падмноства ад іх простага здабытку.

Колькасьць мностваў, на якіх будуецца стасунак, называецца арнасьцю. У агульным выпадку, стасунак між n мноствамі зьяўляецца n-арным. Стасунак між двума мноствамі завецца бінарным стасункам, між трыма — тэрнарным і г. д.

Найбольш агульным варыянтам пазначэньня n-арнага стасунку R між мноствамі A1, A2, … , An зьяўляецца запіс

R(A1, A2, … , An)

Факт наяўнасьці стасунку між пэўнымі элемэнтамі гэтых мностваў можна пазначыць падобным чынам:

R(a1, a2, … , an)

Гэта значыць, што

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.