Тартуская мірная дамова (расейска-эстонская)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тартускі (Юр’еўскі)[1][2] мірная дамова паміж РСФСР і Эстоніяй (па-эстонску: Tartu rahu), — дамова, падпісаная паміж Савецкай Расеяй і Эстоніяй 2 лютага 1920 году ў эстонскім горадзе Тарту (у расейскім тэксьце дамовы — Юр'еў), пасьля заканчэньня баявых дзеяньняў Эстонскай вайны за незалежнасьць, у якім узброеныя сілы Эстонскай Рэспублікі пры садзейнічаньні Паўночна-Заходняй арміі, Брытанскага вайскова-марскога флёту, фінскіх, швэдзкіх і дацкіх добраахвотнікаў супрацьстаялі узброеным сілам Савецкай Расеі (зь лістапада 1918 па сьнежань 1919 году).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Тартуская мірная дамова.
2 лютага 1920 году на мірнай канфэрэнцыі ў горадзе Тарту главы дэлегацыяў Эстоніі — Яан Поска і Расеі — Адольф Ёфэ падпісалі дамову, згодна якой Савецкая Расея адмовілася ад якіх-небудзь правоў на Эстонію і першай прызнала дэ-юрэ Эстонскую Рэспубліку[3]
Дамова была ратыфікавана УЦВК Савецкай Расеі ўжо 5 лютага 1920 году, Устаноўчым сходам Эстонскай Рэспублікі — 13 лютага 1920 году.[3]