![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/86/Lowland_Tapir_%2528Tapirus_terrestris%2529_male_out_of_the_forest_..._-_Flickr_-_berniedup.jpg/640px-Lowland_Tapir_%2528Tapirus_terrestris%2529_male_out_of_the_forest_..._-_Flickr_-_berniedup.jpg&w=640&q=50)
Тапір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тапір[1] (Tapirus) — род клясы сысуноў, уключае 5 сучасных відаў, і прынамсі 9 вымерлых. Сучасныя тапіры жывуць у Амэрыцы (чатыры віды) — ад поўдня Мэксыкі да Парагвая і Бразіліі, і адзін від засяляе Бірму і Тайлянд на поўдзень да Малайі і Суматры. Тапіры адасоблена жывуць практычна ў любых лясістых і травяністых месцах пражываньня з пастаянным запасам вады[2][3].
Тапір | |
![]() Tapirus terrestris — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Няпарнакапытныя (Perissodactyla) |
Сямейства | Тапіравыя (Tapiridae) |
Род | Тапір |
Бінамінальная намэнклятура | |
Tapirus Brisson, 1762 | |
Тапіры маюць каржакаватую камплекцыю і важаць да ≈ 320 кг. Канечнасьці кароткія. Хвост вельмі кароткі. Тапіры маюць шчаціністыя валасы, раскіданыя па ўсім целе, і непрыкметная грыва прысутнічае на двух з паўднёваамэрыканскіх відаў. Усе паўднёваамэрыканскія тапіры маюць аднастайны цёмна-карычневы альбо шэры колер, тады як малайскі тапір чорны на задніх лапах і на ўсёй пярэдняй часткі цела і крэмава-белы праз сярэдзіну. Усе тапіры маюць кароткі мясісты хабаток, утвораны мордай і верхнімі вуснамі; хабаток больш выцягнуты ў паўднёваамерыканскіх відаў. Вочы ў тапіра невялікія; вушы ў іх авальныя, прамостоячые і ня вельмі рухомыя. Зубная формула: 3/3, 1/1, 4/3–4, 3/3 = 42–44[2][3].
Тапіры выключна расьлінаедныя, днём хаваюцца ў зарасніках, а ўначы з’яўляюцца на корм. Яны ядуць лісьце, пупышкі, галінкі і плады нізкарослых наземных расьлін, а таксама ўжываюць водную расьліннасьць. Яны вельмі добра плаваюць і любяць плёскацца ў вадзе і ў гразі. Тапіры па сутнасьці адзіночныя, за выключэньнем самак з нашчадкамі[2][3].
Тапіры маюць адно дзіцятка пасля цяжарнасьці каля 13–14 месяцаў. Дзіцяняты маюць паласатыя меткі, якія губляюцца пасля першых 6 месяцаў жыцьця. Маладняк спажывае малако 10–12 месяцаў. Палавая сталасьць дасягаецца прыблізна ў 2–4 гады. Тапіры жывуць прыблізна 30 гадоў[2][3].
У некаторых раёнах на гэтых жывёл актыўна палююць на ежу і спорт, хаця некаторыя індыйскія плямёны адмаўляюцца забіваць тапіраў па рэлігійных прычынах. Папуляцыя ўсіх відаў у апошнія гады скарацілася з-за ачысткі лясоў чалавекам па сельскагаспадарчых прычынах[2][3].