![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/%25D0%259F%25D0%25BE%25D1%2580%25D1%2582%25D1%2580%25D0%25B5%25D1%2582_%25D0%25A2%25D0%25BE%25D0%25BC%25D0%25B0%25D1%2588%25D0%25B0_%25D0%2597%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B0_%25281837%2529.jpg/640px-%25D0%259F%25D0%25BE%25D1%2580%25D1%2582%25D1%2580%25D0%25B5%25D1%2582_%25D0%25A2%25D0%25BE%25D0%25BC%25D0%25B0%25D1%2588%25D0%25B0_%25D0%2597%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B0_%25281837%2529.jpg&w=640&q=50)
Тамаш Зан
польскі паэт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тама́ш Зан (па-польску: Tomasz Zan; 21 сьнежня 1796, в. Мясата, Ашмянскі павет, Віленская губэрня — 19 ліпеня 1855, маёнтак Кахачын каля Воршы) — удзельнік вызвольнага руху, дасьледнік прыроды, літаратар[4], музэязнавец, геоляг, дасьледнік прыродных багацьцяў Урала. Адзін з стваральнікаў таварыства філяматаў, стваральнік таварыства прамяністых, рэарганізаванага пазьней у таварыства філярэтаў; сябра Адама Міцкевіча і Яна Чачота. Кіраўнік першых рэвалюцыйных арганізацыяў на Беларусі і Літве[5]. Адыграў значную ролю ў разьвіцьці новага літаратурнага кірунку — рэвалюцыйнага рамантызму[6]. Першым з кола віленскіх паэтаў прызнаў беларускую народную творчасьць за адзін з найгалоўнейшых разьдзелаў свае паэтычнае праграмы[7].
- Ня варта блытаць з Тамашам Занам — польскім вайсковым дзеячам.
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Зан.
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Тамаш Зан | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 21 сьнежня 1796(1796-12-21)[1][2] |
Памёр | 19 ліпеня 1855(1855-07-19)[1][2] (58 гадоў) |
Пахаваны | |
Род | Заны |
Бацькі | Караль Зан[d] Кацярына Зан з Дылеўскіх[d] |
Жонка | Брыгіда са Сьвентаржэцкіх |
Дзеці | Віктарын (1848), Абдон (1849), Клемэнт (1852), Станіслаў (1854) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, драматург, геоляг, дасьледнік прыроды, музэязнавец |
Кірунак | рамантызм |
Жанр | элегія, баляда, трыялет, паэма |
Мова | польская мова[3] |
Подпіс | ![]() |
Закрыць