From Wikipedia, the free encyclopedia
Тамарынд індыйскі (па-лацінску: Tamarindus indica), індыйскі фінік — расьліна сямейства бабовых (Fabaceae), адзіны прадстаўнік роду Тамарынд. Гэта трапічнае дрэва, радзімай якога зьяўляецца ўсходняя Афрыка, у тым ліку сухія ліставыя лясы Мадагаскару. У дзікім выглядзе ён расьце ў Судане, але ў цяперашні час расьліна распаўсюджаная на тэрыторыі большасьці трапічных краінаў Азіі, а таксама ў Лацінскай Амэрыцы і на Карыбах.
Тамарынд | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Тып | Пакрытанасенныя |
Кляса | Двудольныя |
Сямейства | Бабовыя |
Падсямейства | Цэзальпініевыя |
Род | Тамарынд |
Від | Тамарынд індыйскі |
Бінамінальная намэнклятура | |
Tamarindus indica L. | |
Дрэва можа дасягаць 20 мэтраў у вышыню і застаецца вечназялёным у рэгіёнах без сухіх сэзонаў. Драўніна складаецца са шчыльнай цёмна-чырвонай сэрцавіны і мяккай жаўтаватай забалоні. Лісьце складанае, складаецца з 10-40 тонкіх лісьцікаў. Кветкі сабраныя у суквецьці. Плод — карычневы струкападобны боб, які складаецца зь мяккай пульпы і мноства шчыльных сямян. Насеньне можа надразацца дзеля паскарэньня прарастаньня.
Тамарынд таксама называюць індыйскім фінікам, гэта пераклад з арабскае تمر هندي tamr hindī. У Малайзіі яго называюць асам на малайскай мове і сьві боэй на дыялекце хокіен. У Інданэзіі ён таксама называецца асем (ці асам) Jawa (азначае яванскі асам) на інданэзійскай мове. На Філіпінах яго называюць «сампалок». У Індыі ён называецца імлі (на гіндзі), тэтул — tẽtul (па-бянгальску), сіямбала — siyambala (сінгальская мова), чынтачэту — Chintachettu (дрэва) і чынтапанду — Chintapandu (плады) на (тэлугу), а па-тамільску і на малаяламе — пулі (puli). На мове канада — хунасе (hunase). Па-малагасійску — ваамадзіла (voamadilo). Адпаведны віетнамскі тэрмін — ме. У Тайляндзе яго называюць ма-хкам.
Мякаць плада прыдатная да ежы і папулярная. Яна ўжываецца ў якасьці закрасы як у азіяцкай, так і ў лацінаамэрыканскай кухнях. Таксама зьяўляецца важным інгрэдыентам папулярных у Вялікабрытаніі Вустэрскага соўсу і гароднінавага соўсу HP (HP sauce). Мякаць зялёнай садавіны вельмі кіслая на смак і ўжываецца ў прыгатаваньні вострых страваў. Сьпелыя плады больш салодкія і могуць ужывацца для прыгатаваньня дэсэртаў, напояў, закусак.
Мякаць, лісьце і кара ўжываюцца таксама і ў медыцыне. Да прыкладу, на Філіпінах лісьце традыцыйна выкарыстоўваецца для прыгатаваньня травяное гарбаты, якая здымае ліхаманку пры малярыі. Дзякуючы сваім гаючым уласьцівасьцям тамарынд ужываецца ў Аюрведзе для лекаваньня захворваньняў апарату траўленьня.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.