затока ў Эстоніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Та́лінская зато́ка (па-эстонску: Tallinna laht) — затока ў Эстоніі на паўднёвым узьбярэжжы Фінскае затокі Балтыйскага мора.
Талінская затока | |
Tallinna laht | |
Месцазнаходжаньне | Фінская затока Балтыйскага мора |
---|---|
Тып вадаёма | Затока |
Асноўныя рэкі | Пірыта |
Краіны вадазбору | Эстонія |
Плошча паверхні | 250 км² |
Найб. глыбіня | 90 м |
Салонасьць | 3—6‰ |
Найб. тэмпэратура | +16° — +18°C |
Замярзаньне | Ступень пакрыцьця лёдам залежыць ад зімы, якая можа быць мяккай, умеранай або цяжкай. |
Астравы | Аэгна, Найсар |
Населеныя пункты | Талін |
Паўвыспы Сурупі з захаду й Вімсі з усходу абмяжоўваюць Талінскую затоку, а з поўначы выспы Найсар (59°34′0″ пн. ш. 24°32′0″ у. д.) і Аэгна (59°34′40″ пн. ш. 24°45′20″ у. д.), што месьціца за 1,25 мілі на паўночны захад ад паўвыспы Віімсі. Дзьве дробныя выспы Красулі й Кумблі ляжаць паміж Аэгна і паўвыспай Вімсі.
Талінская затока падзелена на некалькі частак:
Плошча 250 км², найбольшая глыбіня 90 мэтраў паміж выспамі Найсар і Аэгна. Вышыня хваль у затоцы дасягае 4-х мэтраў, а ваганьне ўзроўню мора да 2-х мэтраў. Камяністыя мелі вакол выспы Найсар: Новая (Uusmadal (эст.)) (4,2 м) (59°40′0″ пн. ш. 24°35′35″ у. д.), Найсарская (Naissaare Madal (эст.)) (3 м) (59°35′0″ пн. ш. 24°36′0″ у. д.), Сярэдняя (Keskmadal (эст.)) (7,4 м) (59°37′47″ пн. ш. 24°37′48″ у. д.), Літэгрунд (Littegrund (эст.)) (3,2)(59°34′30″ пн. ш. 24°37′48″ у. д.), Хулкарі (Hulkari madal (эст.)) (8,9 м) (59°32′18″ пн. ш. 24°37′0″ у. д.), Кагуранна (Kaguranna madal (эст.)) (11 м)(59°30′48″ пн. ш. 24°36′06″ у. д.), Вахэ (Vahemadal (эст.)) (3,8 м)(59°30′12″ пн. ш. 24°41′36″ у. д.).
Буйнейшыя пясчаныя пляжы Какумяэ, Пельгурана й Пірыта. У затоку ўпадаюць рака Пірыта, буйнейшыя ручаі Ціскрэ й Мустойя. Прыбярэжныя воды неглыбокія, але раптоўна глыбіня імкліва павялічваецца. Дзесяці мэтровая ізабата (роўнаглыбінёвая лінія) за 0,5 мілі ад берага. Сталіца Эстоніі Талін месьціцца на паўднёвым беразе затокі.
Асноўныя навігацыйныя знакі: Маяк Сурупі (Suurupi Tuletorn (эст.)) (59°27′49″ пн. ш. 24°22′49″ у. д.), Маяк Найсар паўночны альбо Пікасярэ (Pikasaare ots Tuletorn (эст.))) (59°36′13″ пн. ш. 24°30′39″ у. д.) (белы васьмігранны бетонная вежа з чырвоным верхам вышынёй 45 мэтраў, Маяк Найсар паўднёвы альбо Хулкарі (Hulkari ots Tuletorn (эст.))) (59°32′27″ пн. ш. 24°33′49″ у. д.), Маяк Талінамадал ( (эст.))Tallinna madal Tuletorn (эст.)) (59°42′7″ пн. ш. 24°43′9″ у. д.), Маяк Кэры (Keri Tuletorn (эст.))) (59°41′55″ пн. ш. 25°01′22″ у. д.). Глыбіні 14–80 мэтраў. Судна падыходзяць да Таліна з N або W у рамках Схемы Падзелу Руху (па-ангельску: Traffic Separation Scheme), якая адзначана створнымі агнямі альбо маякамі й плаваючымі буямі.
Паказчыкі 2013 году груза- і пасажыраабароту: прыблізна 6700 судоў, 33,000,000 тон грузаў, у тым ліку 140 000TEU й 7 300 000 пасажыраў, якія перавозяцца штогод. Холдынгавая кампанія «Талінскі порт» уключае наступныя пяць партоў: Ванасадам (стары порт, дзе ў 2004 і 2014 гг. былі пабудаваны дзьве прыстані дзеля круізных пасажырскіх суднаў), порт Пальясарэ, Паўднёвы порт Палдыскі (59°20′0″ пн. ш. 24°04′45″ у. д.), порт Муга (59°29′39″ пн. ш. 24°57′33″ у. д.) і пасажырскі порт Саарэмаа каля вёскі Нінасэ (Ninase (эст.), затока Кюдэма (Küdema (эст.)) (58°32′11″ пн. ш. 22°14′7″ у. д.).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.