Талін
Сталіца Эстоніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Та́лін (па-эстонску: Tallinn) — сталіца і галоўны марскі порт Эстоніі. Ён разьмешчаны на ўсходнім узьбярэжжы Балтыйскага мора, на паўднёвым беразе Талінскай затокі Фінскага заліва, у 80 км на поўдзень ад Хэльсынкі, на ўсход ад Стакгольма і на захад ад Санкт-Пецярбургу. З XIII стагодзьдзя па 1918 год і на кароткі час падчас нацысцкай акупацыі Эстоніі з 1941 па 1944 год, горад быў вядомы як Рэвэль[2]. Талін займае плошчу ў 159,2 км² і мае насельніцтва ў 444 215 чалавек. Прыкладна 33% ад агульнай колькасьці насельніцтва Эстоніі жыве ў Таліне.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Талін (неадназначнасьць).
Талін | |||||
эст. Tallinn | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1154 | ||||
Горад з: | 1248 | ||||
Былыя назвы: | да 1219 — Калывань 1219—1919 — Рэвэль | ||||
Краіна: | Эстонія | ||||
Павет: | Хар’ю | ||||
Кіраўнік: | Тааві Аас | ||||
Плошча: | 159,2 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 444 206 чал. (2016)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2790,24 чал./км² (2016) | ||||
этнічны склад: | |||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +372 | ||||
Паштовы індэкс: | 10111 | ||||
Нумарны знак: | A-B | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 59°26′14″ пн. ш. 24°44′42″ у. д. | ||||
Талін | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.tallinn.ee |
Талін быў заснаваны ў 1248 годзе, але самыя раньнія чалавечыя паселішчы датуюцца 5000 гадоў таму, што робіць яго адным з найстарэйшых гарадоў Паўночнай Эўропы. У 1219 годзе пасьля пасьпяховага налёту на чале з каралём Даніі Вальдэмарам II навакольлі былі захоплены данцамі, а затым пераходзіў пад скандынаўскі, нямецкі і расейскі кантроль. Дзякуючы свайму стратэгічнаму разьмяшчэньню, горад стаў буйным гандлёвым цэнтрам, асабліва з XIV да XVI стагодзьдзя, калі ён пашырыў свой уплыў у Ганзэйскім зьвязе.
Стары горад Таліна зьяўляецца адным з найбольш добра захавалых сярэднявечных гарадоў Эўропы. Ён быў ўнесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Талін зьяўляецца буйным палітычным, фінансавым, культурным і адукацыйным цэнтрам Эстоніі. Часьцяком яго называюць Сыліконавай далінай Эўропы, мае найбольшую колькасьць стартапаў на чалавека ў Эўропе і зьяўляецца радзімай многіх міжнародных кампаніяў, у тым ліку Skype. Талін быў культурнай сталіцай Эўропы ў 2011 годзе, разам з Турку, што месьціцца ў Фінляндыі.