![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/Thallium_pieces_in_ampoule.jpg/640px-Thallium_pieces_in_ampoule.jpg&w=640&q=50)
Таль
хімічны элемэнт з атамным нумарам 81 / From Wikipedia, the free encyclopedia
Таль (па-лацінску: Thallium), Tl — хімічны элемэнт ІІІ групы пэрыядычнай сыстэмы, атамны нумар 81, атамная маса 204,38. Прыродны таль — сумесь стабільных ізатопаў 203Tl (29,5%) і 209Tl (70,5%). Сустракаюцца радыяактыўныя ізатопы 207Tl—210Tl. На сьвежым разрэзе — шэры бліскучы мэтал. Расьсеяны элемэнт, у зямной кары 3•10−4% па масе. Адкрыты ў 1861 годзе спэктральным мэтадам ангельцам У. Круксам і незалежна ад яго французам К. А. Лямі, які атрымаў мэталічны таль. Названы паводле колеру (ярка-зялёнага) характэрнага спэктральнай лініі (ад грэц. thallos — маладая зялёная галінка).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Таль (неадназначнасьць).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/Thallium_pieces_in_ampoule.jpg/640px-Thallium_pieces_in_ampoule.jpg)