Тайскі сонечны каляндар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тайскі сонечны каляндар — афіцыйны і найбольш распаўсюджаны каляндар у Тайляндзе. Каляндар быў уведзены Чулалангкорнам ў 1888 годзе н. э., і пры гэтым ён замяніў тайскі месяцовы каляндар.
Годазьлічэньне вядзецца паводле будысцкай эры (па-тайску: พุทธศักราช) (б. э.), якая пачалася на 543 гады раней Хрысьціянскай эры, таму 2024 год нашай эры паводле Грэгарыянскага календара зьяўляецца 2567 годам будысцкай эры.