Таварыства з абмежаванай адказнасьцю (агульнапрынятае скарачэньне — ТАА) — заснаванае адным ці некалькімі юрыдычнымі або фізычнымі асобамі гаспадарчае таварыства, статутны капітал якога падзелены на долі; удзельнікі таварыства не адказваюць па яго абавязацельствах і нясуць рызыку страт, зьвязаных зь дзейнасьцю таварыства, у межах вартасьці ўнесеных імі ўкладаў.
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Удзельнікі ТАА ня маюць права ўласнасьці на маёмасьць таварыства, аднак, маючы долю ў статутным фондзе гэтага таварыства, яны могуць атрымліваць дывідэнды ад прыбытку прапарцыйна сваёй долі. Удзельнік таварыства з абмежаванай адказнасьцю мае права прадаць ці іншым чынам зьдзейсьніць адчужэньне сваёй долі (часткі долі) у статутным фондзе таварыства аднаму ці некалькім удзельнікам гэтага таварыства ці самаму таварыству. Продаж удзельнікам таварыства з абмежаванай адказнасьцю сваёй долі (часткі долі) у статутным фондзе таварыства трэцім асобам дапушчаецца, калі іншае не прадугледжана статутам гэтага таварыства.
Управа
Таварыства мае наступныя ўправы:
- Вальны сабор (сход) таварышаў (удзельнікаў таварыства)
- Рада дырэктараў (Назіральная рада)
- Праўленьне (Рада дырэктараў, або дырэктар)
Праваздольнасьць
Таварыства можа мець уласнасьць. Можа выступаць бокам у грамадзянскіх адносінах. Абараняць свае правы самастойна ў судзе.
Глядзі таксама
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.