![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/25/Siam_lilacpoint.jpg/640px-Siam_lilacpoint.jpg&w=640&q=50)
Сіямская котка
завод котак / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сія́мская ко́тка (па-тайску: แมวไทย / แมวสยาม) — папулярны караткашэрсны[3] завод свойскіх котак родам з Тайлянду. Назва коткі паходзіць ад назвы Тайлянду да 1939 году — Сіям[2][3]. Сіямская котка — гнуткая котка з доўгім целам, тонкімі лапамі й доўгім тонкім хвастом. У яе доўгая клінаватая галава й блакітныя вочы[2].
Хуткія факты Характарыстыка, Мянушка ...
Сіямская котка | |
![]() | |
Характарыстыка | |
---|---|
Мянушка | Meezer[1] |
Названая ў гонар | Сіяму — былой назвы Тайлянду[2][3] |
Даўжыня шэрсьці | караткашэрсная[3] |
Колер вачэй | блакітны[d] |
Колер | гл. ніжэй |
Маса | 5 кг |
Чаканая працягласьць жыцьця | 15 год[4] |
Вышыня | 0,2 м[5] або 0,25 м[5] |
Кошт | 600 $[1] і 1200 $[1] |
Паходжаньне | |
Краіна | ![]() |
Клясыфікацыя FIFe | |
Катэгорыя | IV — Siamese & Oriental |
Стандарт | SIA |
Клясыфікацыя WCF | |
Катэгорыя | 4 — Siamese / Oriental Shorthair |
Стандарт | SIA |
Клясыфікацыя CFA | |
Стандарт | |
Клясыфікацыя GCCF | |
Стандарт | |
Клясыфікацыя ACFA | |
Стандарт |
Закрыць
Сіямская котка была выведзеная ад вічыянмацкай пароды ляндрас, адной зь некалькіх разнавіднасьцяў тайляндзкіх котак. Арыґінальная сіямская котка стала адной з самых папулярных парод у Эўропе й Паўночнай Амэрыцы ў XIX стагодзьдзі[6].