From Wikipedia, the free encyclopedia
Сімяонава пакаленьне — паводле біблейскага паданьня, паходзіла ад Сімяона, другога сына патрыярха Якава. Яго роданачальнік падаецца як чалавек надзвычай жорсткі. Разам са сваім братам Левіем ён учыніў крывавае вынішчэньне жыхароў горада Сіхэма за абразу сваёй сястры Дзіны сынам сыхэмскага князя. У час прыезду братоў Ёсіфа ў Эгіпет Ёсіф пакінуў Сімяона ў якасьці заложніка і пасадзіў яго ў цямніцу да вяртаньня братоў у Эгіпет разам зь любімым братам Вэніямінам. Сімяонава пакаленьне вяло пастухоўскі лад жыцьця ў паўднёва-заходняй частцы Палестыны і не іграла значнай ролі ў гісторыі габрэйскага народа, а таму паступова зьмяшалася з суседнімі арабскімі плямёнамі і зьнікла з гістарычнай сцэны. Прадстаўніцай гэтага племені выступае ў Бібліі Юдзіф — гераіня некананізаванай царквой аднайменнай кнігі.[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.