![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/16/Reading_of_the_Manifest_%2528Liberation_of_peasants%2529_-_Kustodiev%252C_1907.jpg/640px-Reading_of_the_Manifest_%2528Liberation_of_peasants%2529_-_Kustodiev%252C_1907.jpg&w=640&q=50)
Сялянская рэформа ў Расейскай імпэрыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяля́нская рэфо́рма ў Расе́йскай Імпэ́рыі (па-расейску: Крестьянская реформа в Российской империи) — першая і самая істотная зь лібэральных рэформаў у Расейскай Імпэрыі, ажыцьцёўленых пры імпэратары Аляксандры II. Мэтай рэформы, дзеяньне якой пачалося ў 1861 годзе, была ліквідацыя прыгоннай залежнасьці сялянаў у Расейскай імпэрыі. У некаторых раёнах прыгоннае права было адменена раней.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/16/Reading_of_the_Manifest_%28Liberation_of_peasants%29_-_Kustodiev%2C_1907.jpg/640px-Reading_of_the_Manifest_%28Liberation_of_peasants%29_-_Kustodiev%2C_1907.jpg)
Паводле маніфэсту аб адмене прыгоннага права 1861 году, больш за 23 мільёны чалавек атрымалі свабоду. Прыгонным сялянам былі прадстаўлены поўныя грамадзянскія правы, уключаючы права ажаніцца без дазволу гаспадара, валодаць уласнасьцю і быць уладальнікамі бізнэсу. Апроч таго, маніфэст абвясьціў, што сяляне могуць купіць зямлю ў памешчыкаў, аднак шмат сялянаў пацярпелі ад гэтай рэформы, бо яны набылі толькі свабоду, але ня мелі магчымасьці набыць зямлю.
У Грузіі вызваленьне было адкладзена да 1864 году і праводзілася на значна больш выгадных для дваран умовах. Прыгонныя сяляне, якія працавалі на землях імпэратара, былі вызваленыя ў 1866 годзе, і ім былі дадзеныя лепшыя і вялікія ўчасткі зямлі.