Сэста-Фіярэнтына
італьянская камуна From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэ́ста-Фіярэнты́на (па-італьянску: Sesto Fiorentino) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Таскана. Знаходзіцца ў складзе мэтрапольнскага гораду Флярэнцыі.
Сэста-Фіярэнтына | |||
![]() | |||
| |||
Краіна: | Італія | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 55 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 055 | ||
Паштовы індэкс: | 50019 | ||
Нумарны знак: | FI | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°50′0″ пн. ш. 11°12′0″ у. д. | ||
Сэста-Фіярэнтына на мапе Італіі ![]() Сэста-Фіярэнтына | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://www.comune.sesto-fiorentino.fi.it |
Гісторыя
Найстаражытнейшае паселішча чалавека ў гэтым рэгіёне датуецца эпохай мэзаліту, то бок каля 9000 гадоў таму. Прысутнасьць этрускаў вядома з VII стагодзьдзя да н. э., але ўласна горад быў створаны рымлянамі пад назвай Сэкстус-аб-урбэ-ляпіс, што перакладаецца як «Шостая міля ад гарадзкой вехі». Першыя цэрквы ў месьце былі пабудаваныя ў раньнім Сярэднявеччы, сярод якіх найбольш важнай стала П’евэ Сан-Мартына. Горад падпарадкоўваўся арцыбіскупу Флярэнцыі. Пазьней быў пад уладай Флярэнтыйскай рэспублікі, якая высушыла раўніну і спрыяла разьвіцьцю эканомікі места, пачынаючы з эпохі Адраджэньня.
У 1735 годзе маркіз Карлё Джыноры заснаваў адзін зь першых у Эўропе парцалянавых заводаў, вядомага як мануфактура Дочча. Кампанія ўсьцяж працуе і дасюль, пры гэтым зьяўляючыся адным з найбуйнейшых вытворцаў парцаляны ў Італіі. Сэста-Фіярэнтына шляхам плебісцыту была далучаная да аб’яднанай Італіі ў 1860 годзе. У 1899 годзе места было першым у Таскане, мэр якога быў сацыялістам.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.