Сэрбская кампанія (Першая сусьветная вайна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэрбская кампанія — значная кампанія Першай сусьветнай вайны. Доўжылася са жніўня 1914 году, калі Аўстра-Вугоршчына напала на Сэрбію ў пачатку вайны, і да яе канца ў лістападзе 1918 году. Фронт праходзіў ад Дунаю да паўднёвай Македоніі. У вайне прымалі ўдзел амаль ўсе краіны рэгіёну. Каралеўства Сэрбія страціла 1,3 мільён жыхароў на працягу вайны (і ваенныя і грамадзянскія страты), гэта 33% ад ўсяго насельніцтва краіны.