Сэптуагінта
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сэптуагі́нта» (па-лацінску: Interpretatio Septuaginta Seniorum — пераклад сямідзесяці мудрацоў ці проста семдзесят) — старажытны пераклад Габрэйскай Бібліі й некаторых зьвязаных зь імі тэкстаў на грэцкую мову кайнэ. Назва і лацінскае лічбавае абазначэньне «LXX» паходзяць ад сямідзесяці юдэйскіх мудрацоў, што зьдзейсьнілі пераклад у канцы II стагодзьдзя да н. э. Пераклад зьмяшчае праваслаўны канон Старога Запавету[1], з гэтае прычыны Сэптуагінту яшчэ называюць «Грэцкім Старым Запаветам» (па-грэцку: Μετάφραση των Εβδομήκοντα).
Сэптуагінта цытуецца ў Новым Запавеце, у прыватнасьці, у працах апостала Паўла, а таксама ў Апостальскіх Айцах і больш позьніх грэцкіх Айцоў Царквы, і працягвае выкарыстоўвацца ў Старым Запавеце ва Ўсходнеправаслаўнай царкве[2].
Лічыцца, што Пталямэй II спансаваў пераклад для выкарыстаньня александрыйскімі габрэямі, якія не былі здольнымі вольна размаўляць на іўрыце, але свабодна валодалі грэцкай мовай кайнэ, якая была распаўсюджана ў Эгіпце й усходнім Міжземнамор’і[3] ад сьмерці Аляксандра Македонскага ў 323 годзе да н. э. і да разьвіцьця бізантыйскай грэцкай мовы каля 600 году н. э.
Сэптуагінту ня варта блытаць зь сям’ю ці больш грэцкімі вэрсіямі Старога Запавету, большасьць зь якіх не захавалася, акрамя некалькіх фрагмэнтаў.