![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f3/Flag_of_Switzerland.svg/langbe-tarask-640px-Flag_of_Switzerland.svg.png&w=640&q=50)
Сьцяг Швайцарыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьцяг Швайцарыі ўяўляе сабой чырвонае квадратнае палотнішча зь белым крыжом пасярэдзіне, канцы якога не дасягаюць меж сьцягу. Прамяні крыжа роўнавялікія і пры гэтым даўжыня прамяня крыжа на 1/6 больш, чым шырыня. У адрозьненьне ад большасьці іншых дзяржаўных сьцягоў, сьцяг Швайцарыі мае форму квадрату. Адбываецца ад гербу кантона Швіц (аднаго з трох кантонаў утварылых Швайцарскую канфэдэрацыю ў 1291 годзе, разам з Уры й Унтэрвальдам).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f3/Flag_of_Switzerland.svg/320px-Flag_of_Switzerland.svg.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6f/FIAV_111000.svg/20px-FIAV_111000.svg.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/44/Flag_of_Switzerland_at_Sea.png/320px-Flag_of_Switzerland_at_Sea.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/45/FIAV_000110.svg/20px-FIAV_000110.svg.png)
Упершыню сьцяг выкарыстоўваўся ў бітве пры Лаўпэне ў 1339. Тады лініі крыжа ўжо былі і даходзілі да бакоў сьцягу, нагадваючы сучасны дацкі сьцяг. Афіцыйна ўведзены ў якасьці дзяржаўнага сьцягу Швайцарыі ў XIX стагодзьдзі.
Калі набор колераў сьцягу заставаўся нязьменным з часоў Сьвятой Рымскай Імпэрыі, то форма сьцягу зьмянялася на працягу стагодзьдзяў:
- Трохкутны сьцяг канфэдэрацыі ў XV і XVI стагодзьдзяах
- Белы крыж, які складаецца з 5 аднолькавых квадратаў, на чырвоным фоне ў XIX стагодзьдзі
- Пачынальна з 1889 году (сучасная форма) 5 квадратаў ператвараюцца ў крыж, прамяні якога аднолькавыя і на 1/6 даўжэй сваёй шырыні