From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны сьцяг Ангельшчыны — белы з прамым крыжом Сьвятога Георгія, які лічыцца нябесным заступнікам ангельцаў. Афіцыйныя прапорцыі сьцягу — 3:5, чырвоны крыж займае 1/5 палатна. Георгіеўскі сьцяг пачаў выкарыстоўвацца ангельцамі не пазьней за 1277 год.
Крыж Сьвятога Георгія зьяўляецца адной зь першых вядомых эмблем Ангельшчыны. Ён стаў ангельскім сымбалем у Сярэднявеччы, падчас Крыжовых паходаў. Сьвяты Георгі стаў заступнікам Ангельшчыны ў 13 стагодзьдзі. Існуе тэорыя, што крыж стаў выкарыстоўвацца, як нацыянальная эмблема, падчас Валійскай войны 1275 году.
Ёсьць меркаваньне, што Крыж быў прыняты Ангельшчынай для надаваньня флёту адмысловай сымболікі. Ангельскі манарх Рычард Ільвінае Сэрца першапачаткова абраў у якасьці заступніка Сьвятога Георгія. Потым ангельскія судны паднімалі белы сьцяг з чырвоным крыжом, каб зарабіць вызначаную выгаду: калісьці крыж быў знакам Генуі, і Ангельшчына такім чынам пападала пад пратэктарат магутнага флёту.
Сьцяг Ангельшчыны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.