Сьпіс заснавальнікаў Канадзкай канфэдэрацыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канадзкая канфэдэрацыя была ўтворана паводле ўказу каралевы Вялікабрытаніі Вікторыі 1 ліпеня 1867 году ў выніку шэрагу папярэдніх канфэрэнцыяў:
- Шарлёттаўнскай канфэрэнцыі (з 1 па 9 верасьня 1864 году ў сталіцы Вострава Прынца Эдўарда Шарлёттаўне);
- Квэбэцкай канфэрэнцыі (з 10 па 26 кастрычніка 1864 году ў Квэбэку)
- Лёнданскай канфэрэнцыі (зь сьнежня 1866 па сакавік 1867 году ў Вялікабрытаніі).
Не зважаючы на тое, што ў канфэрэнцыях прымалі ўдзел прадстаўнікі Антарыё, Квэбэку, Новай Шатляндыі, Нью-Брансўіку, Ньюфаўндлэнду і Вострава Прынца Эдўарда, у канадзкую канфэдэрацыю ў ліпені 1867 году ўвайшлі толькі першыя чатыры правінцыі[1][2].
Першапачаткова «айцамі канфэдэрацыі» зьяўляліся тыя, хто прысутнічаў хоць на адной з гэтых канфэрэнцый, гэта 36 асобаў. Пазьней да іх сталі таксама адносіць палітыкаў, якія зрабілі значны ўнёсак у пашырэньне складу канфэдэрацыі як да, так і пасьля канфэрэнцый[3], іншыя крыніцы называюць іх «заснавальнікамі канфэдэрацыі» [4]. Да прыкладу, Амор Дэ Космас які адыграў важную ролю як ва ўсталяваньні дэмакратыі ў Брытанскай Калюмбіі, так і ў далучэньні яе да канфэдэрацыі, разглядаецца многімі як «айцец канфэдэрацыі»[5], але ён не ўваходзіць у клясычны сьпіс 36 асобаў. Джозэф Робэртс Смалўуд называў сябе «апошнім айцом канфэдэрацыі» (анг. the Last Father of Confederation), бо менавіта ён дапамог прывесьці Ньюфаўндлэнд ў канфэдэрацыю ў 1949 годзе.