Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Славаччыне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Славаччыне складаецца з 7 аб’ектаў (на 2017 год), што складае 0.6 % ад агульнага ліку (1199 на 2024 год). 5 аб’ектаў уключаныя ў сьпіс па культурных крытэрах і 2 — па прыродных. Акрамя гэтага, па стане на 2017 год 13 аб’ектаў на тэррыторыі Славаччыны знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны[1]. Славаччына ратыфікавала Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 31 сакавіка 1993 году[2]. Першыя 3 аб’екты, якія знаходзяцца на тэррыторыі Славаччыны, былі занесеныя ў сьпіс у 1993 годзе на 17-ай сэсіі Камітэту Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.