арганічнае злучэньне From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьпі́рт — арганічнае хімічнае спалучэньне, утворанае з вуглевадароднага радыкалу ды адной ці некалькіх гідраксыльных групаў (-OH). У залежнасьці ад колькасьці гідраксыльных групаў вылучаюцца аднаатомныя (алькаголі), двухатомныя (гліколі), трохатомныя і шмататомныя сьпірты. Сьпірты, якія ўтрымліваюць бэнзольнае ядро, называюцца араматычнымі (напрыклад, фэноль). Ніжэйшыя сьпірты — вадкасьці, вышэйшыя — цьвёрдыя рэчывы. Сьпірты зьяўляюцца слабымі кісьлямі, могуць утвараць солі (алькагаляты). Вытворнымі ад сьпіртоў зьяўляюцца этэры, тлушчы.
У агульным ужытку часьцей за ўсё пад словам «сьпірт» разумеецца этаноль (CH3–CH2–OH), які атрымліваецца пры браджэньні цукру ды зьяўляецца асноваю алькагольных напояў, таксама шырока ўжываецца ў тэхніцы ды мэдыцыне. У хімічнай прамысловасьці выкарыстоўваюцца мэтаноль, гліцэрын, фэноль, этыленгліколь ды іншыя сьпірты. Некаторыя шмататомныя сьпірты ўваходзяць у склад замяняльнікаў цукру.
Сьпірты зьяўляюцца вялікай і разнастайнай клясай злучэньняў, то бок яны шырока распаўсюджаныя ў прыродзе і часта выконваюць важныя функцыі ў жывых арганізмах. Сьпірты зьяўляюцца важнымі злучэньнямі з пункту гледжаньня арганічнага сынтэзу, і ня толькі цікавыя як мэтавыя прадукты, але і як прамежкавыя рэчывы, якія валодаюць унікальнымі хімічнымі уласьцівасьцямі. Акрамя гэтага, сьпірты зьяўляюцца важнымі прамысловымі прадуктамі і маюць шырокае выкарыстаньне як у прамысловасьці, гэтак і ў паўсядзённым спажываньні.
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.