From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьнегавая лінія — узровень зямной паверхні, вышэй якога назапашваньне цьвёрдых атмасфэрных ападкаў пераважае над іх раставаньнем і выпарэньнем.
Сьнегавая лінія фармуецца пад узьдзеяньнем кліматычных асаблівасьцяў дадзенай тэрыторыі, перш за ўсё суадносін цяпла і вільготнасьці, а таксама макра- і мэзарэльефа. Яна ўяўляе сабой адлюстраваньне ніжняга ўзроўню хіёнасфэры ў рэальных умовах рэльефу зямной паверхні. Сьнегавая лінія зьніжаецца ў халодных і вільготных раёнах і падымаецца ў цёплых і засушлівых. У Антарктыцы яна апускаецца да ўзроўню мора, а ў Арктыцы разьмешчаная на некалькі сотняў мэтраў вышэй за ўзровень мора. Найбольшай вышыні сьнегавая лінія дасягае ў сухіх трапічных і субтрапічных раёнах (на Тыбэцкім нагор'і і паўднёваамерыканскіх Андах да 6,5 км), зьніжаючыся на экватары да 4,4 км.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.