пазбаўленьне жыцьця ў выніку судовага прысуду як пакараньне за ўчыненае злачынства From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьмяро́тная ка́ра (сьмяротнае пакараньне) — дазволенае законам пазбаўленьне чалавека жыцьця ў якасьці пакараньня за злачынства, звычайна за асабліва цяжкае (забойства).
На 2018 год заканадаўства 92 краінаў сьвету, у якіх пражывала большасьць насельніцтва Зямлі, у тым ліку 4-х найбольшых па насельніцтве краінаў (Кітай, Індыя, ЗША і Інданэзія), прадугледжвала вынясеньне сьмяротнага выраку судом за цяжкія злачынствы. Пагатоў 103 дзяржавы пазбавілі свае суды такіх паўнамоцтваў, у тым ліку ўсе дзяржавы Эўропы за выключэньнем Беларусі. Найбольшую колькасьць сьмяротных выракаў за год выконвалі ў Кітаі, у тым ліку за карупцыю. Найчасьцей яго выконвалі ў выглядзе расстрэлу. Меншае распаўсюджваньне мелі сьмяротная ін’екцыя, электрычнае крэсла, павешаньне, адсячэньне галавы й пабіваньне камянямі.
У савецкай юрыдычнай практыцы для абазначэньня сьмяротнага пакараньня ў розны час выкарыстоўваліся эўфэмізмы «вышэйшая мера сацыяльнай абароны», «вышэйшая мера пакараньня» і «выключная мера пакараньня», бо афіцыйна лічылася, што сьмяротнае пакараньне ў СССР ужывалася ў выглядзе выключэньня як пакараньне за асабліва цяжкія агульнакрымінальныя й дзяржаўныя злачынствы.
Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь 1999 году зьмяшчае артыкул 59 «Сьмяротная кара», паводле якога «дапускаецца прымяненьне сьмяротнай кары — расстрэлу за некаторыя асабліва цяжкія злачынствы, спалучаныя з наўмысным пазбаўленьнем жыцьця чалавека пры абцяжарвальных акалічнасьцях». Пагатоў згодна з 2-м пунктам 59-га артыкула «Сьмяротная кара ня можа прызначацца: 1) асобам, якія ўчынілі злачынствы ва ўзросьце да 18 гадоў; 2) жанчынам; 3) мужчынам, якія дасягнулі да дня пастановы прысуду 65 гадоў». Паводле 3-га пункту 59-га артыкула, «Сьмяротная кара ў парадку памілаваньня можа замяняцца на пажыцьцёвае зьняволеньне»[1]. У 1990-я гады суды Беларусі штогод выносілі сьмяротны вырак больш як 20 асобам. У 2007 годзе ў Беларусі выканалі 4 сьмяротныя пакараньні. У 2008—2010 гадах выконвалі па 2 сьмяротныя пакараньні штогод. У 2011 годзе выканалі 3 сьмяротныя прысуды, у тым ліку 2-м асобам за тэрарыстычны акт у менскім мэтро 11 красавіка 2011 году[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.