італьянская каталіцкая сьвятая From Wikipedia, the free encyclopedia
Схалястыка, Схалястыка Нурсыйская (па-лацінску: Scholastica; 480, Нурсыя — 10 лютага 543 ці 547, Монтэ-Касына) — хрысьціянская сьвятая, заснавальніца першага жаночага кляштару ў Заходняй Эўропе. Была роднай сястрой сьв. Бэнэдыкта Нурсійскага.
Нарадзілася ў Нурсыі (Цэнтральная Італія) каля 480 г. Рана ўступіла ў закон, жыла ў розных кляштарах у ваколіцах Рыму, пакуль, нарэшце, не ўсталявалася непадалёк ад Монтэ-Касына, дзе быў кляштар яе брата, Бэнэдыкта, з якім яна ўсё жыцьцё была моцна зьвязаная.
Раз на год яны сустракаліся ў вясковай хаце ля падножжа Монтэ Касына (бэнэдыктынскі статут не дазваляў ёй наведваць брата ў кляштары), каб абменьвацца думкамі і разам маліцца. Схалястыка прадчувала сваю сьмерць і памерла ў прысутнасьці брата, які бачыў, як душа сястры ў выглядзе галубкі адлятала ў неба. Заступніцтва сьвятой абараняе ад засухі і маланак.
Успамін 10 лютага.
Сьвятая Схалястыка, як і сьв. Бэнэдыкт, была пахавана ў абацтве Мантэкасына. Шэраг дасьледчыкаў выказалі меркаваньне, што парэшткі сьвятых былі перанесены ў Субіяка ці нават у Францыю. Аднак у 1950 годзе, падчас рэстаўрацыйных работ у кляштары Мантэкасына, разбураным бамбардзіроўкамі ў Другую сусьветную вайну, італьянскія рэстаўратары выявілі і ідэнтыфікавалі добра захаваныя пахаваньні сьвятых Бэнэдыкта і Схалястыкі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.