Сыр
малочны прадукт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сыр — малочны прадукт, які гатуецца з кіслага малака кароваў, коз альбо авечак. Звычайна сьветла-жоўтага або белага колеру, але бываюць і іншыя.
Сыр — адзін з найбольш калярыйных харчовых прадуктаў. Спажывецкая каштоўнасьць яго абумоўленая высокай канцэнтрацыяй бялку і тлушчу, наяўнасьцю незаменных амінакіслот, вітамінаў, солей кальцыю і фосфару, неабходных для нармальнага разьвіцьця арганізма чалавека. Сыр, у залежнасьці ад яго сорту, утрымлівае ў 100 г прадукту 15—27% бялкоў, 20—32% жыроў. Энэргетычная каштоўнасьць 100 г сыру складае да 4500 калёрыяў. Для вытворчасьці кіляграму сыру патрабуецаа блізу 10 літраў малака. Засваеньне кальцу з сыру складае 97 %[1].