![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c2/Equatorial_coordinate_system_%2528celestial%2529.svg/langbe-tarask-640px-Equatorial_coordinate_system_%2528celestial%2529.svg.png&w=640&q=50)
Схіленьне (астраномія)
астранамічная каардыната / From Wikipedia, the free encyclopedia
Схіленьне (δ) — адна зь дзьвюх каардынат экватарыяльнай сыстэмы каардынат. Схіленьне роўнае кутавой адлегласьці на нябеснай сфэры ад роўніцы нябеснага экватара да сьвяціла і звычайна выражаецца ў градусах (і драбнейшых хвілінах і сэкундах) дугі. Схіленьне зьяўляецца дадатным на поўнач і адмоўным на поўдзень. Прынятыя наступныя пагранічныя знаэчньні схіленьня:
- аб’ект на экватары мае схіленьне 0°,
- схіленьне паўночнага полюса нябеснай сфэра роўнае +90°,
- схіленьне южнага полюса — -90°.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c2/Equatorial_coordinate_system_%28celestial%29.svg/320px-Equatorial_coordinate_system_%28celestial%29.svg.png)
Лік схіленьня заўсёды пазначаецца са знакам, нават калі значэньне дадатнае.
Схіленьне нябеснага аб’екта, які праходзіць праз зэніт, роўнае шыраце назіральніка (калі лічыць паўночную шырату са знакам +, а поўночную адмоўнай). У паўночным паўшар’і Зямлі для дадзенай шыраты φ нябесныя аб’екты са схіленьнем не заходзяць за гарызонт, таму называюцца незаходзячымі. Калі ж схіленьне аб’екта
, то аб’ект называецца няўсходзячым, а значыцца, што ён не назіраецца на шыраце φ.[1]