From Wikipedia, the free encyclopedia
Су-24 (Т-6, паводле кадыфікацыі НАТО: па-ангельску: Fencer — «фэхтавальнік») — савецкі і расейскі франтавы бамбавік з крылом зьмяняльнай стрэлавіднасьці, прызначаны для нанясеньня ракетна-бомбавых удараў у простых і складаных мэтэаўмовах, днём і ўначы, у тым ліку на малых вышынях з прыцэльнай паразай наземных і надводных мэтаў.
Су-24 | |
---|---|
Су-24 ВПС Беларусі на авіяшоў у Радаме | |
Павозка (экіпаж), чал.: | 2 |
Краіна-вытворца: | СССР |
Гісторыя: | |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Канструктар: | (КБ Сухога) |
Першы палёт: | 17 студзеня 1970 |
Вытворца: | НАВА імя Чкалава |
Памеры: | |
даўжыня, м: | 24,594 |
Вышыня, м: | 6,193 |
Маса: | |
Пусты, кг: | 22 300 |
Максымальная, кг: | 39 700 |
Рухавікі: | |
Рухавікі: | 2 × АЛ-21Ф-31 |
Цяга на фарсажы, кгс: | 2 × 11500 |
Характарыстыкі: | |
Баявы радыюс, км: | 560 |
Практычная столь, м: | 17 100 |
Узбраеньне: | |
Абарончае: | ГШ-6-23 |
Выпускаўся на Новасыбірскам авіязаводзе і КНААВА. Сэрыйная вытворчасьць усіх мадыфікацыяў спынена ў 1993 годзе.
Самалёт уяўляе сабою двухрухавіковы высакаплан з крылом зьменнай стрэлабачнасьці. У залежнасьці ад рэжыму палёту пярэднія часткі крыла (кансолі) усталёўваюцца ў адно з чатырох становішчаў — 16° на ўзьлёце і пры пасадцы, 36° у крэйсэрскім дагукавым палёце, 45° пры баявым манэўраваньні і 69° пры палёце на калягукавых і звышгукавых хуткасьцях. На самалёце трохстоечнае прыбіральнае шасі. Фюзэляж паўманакокавай канструкцыі, кабіна двухмесная. Лётчык і штурман разьмяшчаюцца побач, «плячом да пляча», кіраваньне падвойнае. Катапультные крэслы тыпу Да-36ДМ.
На самалёце ўсталяваны два рухавікі ТРДДФ АЛ-21Ф-31 зь цягай на фарсажы 2×11500 кгс. Паліўная сістэма мае ёмістасьць 11 700 літраў, плюс магчымая падвеска двух дадатковых бакаў па 3000 л кожны, што павялічвае перагоначную далёкасьць да 2850 км.
У насавой частцы машыны маецца прыбіраная штанга палівапрыёмніка паветранай запраўкі па сыстэме «шланг-конус».
Бартавая лічбавая прыцэльна-навігацыйная сыстэма ПНС-24 «Пума» (вага 837 кг) з РЛС пярэдняга агляду «Арыён-А» і РЛС папярэджаньня аб сутыкненьні пры нізкавысотным палёце «Рэльеф» забясьпечвае аўтаматычны пералёт самалёта ў зададзены раён, палёт па запраграмаваным маршруце, аўтаматычнае вяртаньне на свой аэрадром і заход на пасадку да вышыні 40—50 мэтраў. Таксама маецца рэжым аўтаматычнага нізкавысотнага палёту з абмінаньнем рэльефу мясцовасьці. Максымальная ўзьлётная маса машыны — 39,7 т, максымальная хуткасьць палёту на вышыні складае 1700 км/г, столь — 17 100 м. Некаторыя тэхнічныя рашэньні пры праектаваньні Су-24 былі запазычаны ў амэрыканскага зьнішчальніка-бамбавіка F111.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.