![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/be/USS_Michigan_%2528SSBN-727%2529.jpg/640px-USS_Michigan_%2528SSBN-727%2529.jpg&w=640&q=50)
Сухі док
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сухі док — збудаваньне, якое служыць для зьняцьця суднаў з вады, агляду і рамонту падводнае часткі альбо для іх пабудовы. Док абсталююць мэханізмамі і прыладамі для ўводу і ўсталёўкі суднаў над апорамі, помпамі для перапампоўкі вады, перасоўнымі кранамі, сродкамі для падачы электраэнэргіі, пару, сьціснутага паветра, кіслароду і інш., для рамонтных або будаўнічых працаў. Сухі док будуецца на абароненай ад хваляваньня акваторыі і ўяўляе сабой аддзяляльную ад яе з тарца затворам воданепранікальную камэру. Муры і дно сухіх докаў звычайна бэтонавыя або жалезабэтонныя, радзей — з мэталу і камню. Пры пастаноўцы ў сухі док судна ўводзяць у камэру і ўсталёўваюць над апорамі, зачыняюць затвор, асушваюць камэру і судна садзіцца на апоры. Вывад судна з докаў адбываецца ў зваротнай пасьлядоўнасьці. Шырыня сухога доку можа дасягаць 70 м, даўжыня — 500 м.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/be/USS_Michigan_%28SSBN-727%29.jpg/640px-USS_Michigan_%28SSBN-727%29.jpg)