сэрыя сутыкненьняў паміж Аўганістанам і Іранам у 2023 годзе From Wikipedia, the free encyclopedia
Сутыкне́ньні памі́ж Аўганіста́нам і Іра́нам — канфлікты паміж Аўганістанам і Іранам.
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Аўганістан | Іран | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Хайбатула Ахундзада | Алі Хамэнэі | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
УС Аўганістану Баявікі Талібану | Пагранічныя войскі Ірану | ||||||||
Страты | |||||||||
забіты 1 чалавек (па неафіцыйным зьвесткам — 14) невядомая колькасьць раненых | забіт 1 чалавек 2 грамадзянскія асобы атрымалі раненьні | ||||||||
Агульныя страты | |||||||||
забіты 2 чалавекі грамадзянскія асобы атрымалі раненьні | |||||||||
27 траўня двое іранскіх памежнікаў (першапачаткова паведамлялася пра аднаго[2]) і адзін баец Талібану былі забіты ў выніку страляніны каля памежнага паста[3]. Бой адбыўся каля 10:00[4] у правінцыі Німроз[1] і на іранскім КПП Сасалі ў акрузе Забул правінцыі Сістан і Белуджыстан[4]. У сутычках былі ўжыты стралковая зброя і лёгкая тэхніка. Прадстаўнікі іранскай памежнай службы й падразьдзяленьняў талібаў дамовіліся аб сумесным расьсьледаваньні інцыдэнту[1]. У пачатку канфлікту бакі абвінавацілі адзін аднаго[5]. Тэгеран заявіў, што кіраўнікі талібаў парушылі дагавор 1973 году, абмежаваўшы паток вады з ракі Гільменд у засушлівыя ўсходнія раёны Ірану. Аўганскія ўлады адхілілі гэтае абвінавачаньне[3]. Са словаў іранцаў, менавіта талібы першымі адкрылі агонь[4]. Пасьля сутыкненьняў іранскія ўлады закрылі памежны пост Мілак-Зарандж[3].
Раніцай 29 траўня было заяўлена, што на гэты момант праблем няма, пагранічны пункт адкрыты для руху транспарту[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.