Суржык
трасянка ўкраінскай і маскальскай моваў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Су́ржык (па-ўкраінску: суржик, ад царкоўнаславянскага сурожь — «сумесь рознага зерня з жытам») — моўны фэномэн, які ўзьнікае пры зьмяшэньні расейскай і ўкраінскай моваў, а дакладней, у выніку напаўненьня ўкраінскай мовы расейскім лексыкай, а часам і сынтаксісам. Суржык падобны да такіх моўных зьяваў, як крэольскія мовы і піджыны.
Ва Ўкраіне першапачаткова тэрмін «суржык» (без дадатковых азначэньняў) выкарыстоўваўся адносна ўкраінска-расейскага моўнага фэномэну, а пазьней яго значэньне пашырылася і цяпер пазначае элемэнты двзьвюх або некалькіх моваў, аб’яднаных штучна, без захаваньня нормаў літаратурнай мовы.