![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/91/Steppe_of_western_Kazakhstan_in_the_early_spring.jpg/640px-Steppe_of_western_Kazakhstan_in_the_early_spring.jpg&w=640&q=50)
Стэп
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стэп у фізычнай геаграфіі — раўніна, парослая травяністай расьліннасьцю, ва ўмераных і субтрапічных зонах паўночнага і паўднёвага паўшар’я. Характэрнай асаблівасьцю стэпаў зьяўляецца практычна поўная адсутнасьць дрэваў (ня ўлічваючы штучных насаджэньняў і лесапалос уздоўж вадаёмаў).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Стэп (неадназначнасьць).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/91/Steppe_of_western_Kazakhstan_in_the_early_spring.jpg/640px-Steppe_of_western_Kazakhstan_in_the_early_spring.jpg)
Стэп распаўсюджаны на ўсіх кантынэнтах, акрамя Антарктыды. У Эўразіі найбольшыя плошчы стэпаў знаходзяцца на тэрыторыі Казахстану, Расейскай Фэдэрацыі, Украіны і Манголіі. У гарах утварае вышынны пас (горны стэп); на раўнінах — прыродную зону, разьмешчаную паміж лесастэпавай зонай на поўначы і паўпустыннай зонай на поўдні. Атмасфэрныя ападкі ад 250 да 450 мм у год.