From Wikipedia, the free encyclopedia
Стэ́нлі Ку́брык (па-ангельску: Stanley Kubrick; 26 ліпеня 1928 — 7 сакавіка 1999) — амэрыканскі кінарэжысэр і прадусар, шырока прызнаваны адным з самых таленавітых, уплывовых, наватарскіх кінэматаграфістаў канца XX стагодзьдзя. Фільмы Кубрыка, вялікая частка якіх зьяўляюцца экранізацыямі, насычаныя тэхнічным майстэрствам, наватарскім, часта знарочыста «скупым», падыходам да апавяданьня, а таксама тонкім даўгавечным досьціпам. Характэрнымі асаблівасьцямі ягонай творчасьці таксама зьяўляюцца спэцыфічнае выкарыстаньне буйных плянаў, незвычайнага панарамаваньня, наплыву, а таксама сьмелае ўжываньне папулярнай і клясычнай музыкі.
Нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у раёне Мангэтане, у габрэйска-аўстрыйскай сям’і выхадцаў з Усходняй Эўропы. Ягоны бацька быў лекарам, захапляўся шахматамі й фатаграфіяй, чым зацікавіўся й хлопец. Ён таксама выявіў цікавасьць да джазу й граў на барабанах. У школе Кубрык ня быў выдатным вучнем і не атрымаў вышэйшай адукацыі. Калі яму споўнілася 17 гадоў, хлопец вырашыў заняцца фатаграфіяй. Ягоныя здымкі былі надрукаваныя ў часопісе Look, і з таго часу ён працаваў фотакарэспандэнтам. Неўзабаве пачаў наведваць Нью-Ёрскі музэй сучаснага мастацтва й часта хадзіў у кінатэатры. У 1947 годзе Стэнлі Кубрык ажаніўся са старой сяброўкай Тобай Мец. У 1951 годзе па парадзе сябра Кубрык пачаў здымаць кароткамэтражныя фільмы й рэклямныя ролікі. Пазьней ён сфакусаваўся на апавядальных фільмах і зьняў Fear and Desіre (1953), пра загінуўшых жаўнераў у тыле ворага на вайне. У 1955 годзе ён пераехаў у Галівуд, дзе зьняў фільм Kіller's Kіss (1954). The Kіllіng (1956) — пра баксэра Ўолтэра Карт’е ў канцы сваёй кар’еры, які патрапіў у арганізаваную злачыннасьць — стаў першым фільмам Кубрыка з удзелам прафэсійнай здымачнай брыгады; ня меў камэрцыйнага посьпеху, але атрымаў пазытыўныя водгукі ад крытыкаў.
Раньнія фільмы Кубрыка фінансаваліся яго сям’ёй ды сябрамі. Неўзабаве малады рэжысэр пасябраваў зь вядомым прадусарам Джэймсам Б. Гарысам, зь якім заснаваў фірму Harrіs-Kubrick Productіons, што фінансавала ягоныя наступныя фільмы.
Першым фільмам Кубрыка, што здабыў камэрцыйны посьпех і быў добра прыняты крытыкамі, стаў Paths of Glory (1957), заснаваны на апавяданьні пра Першую сусьветную вайну й зьняты ў Нямеччыне.
Павярнуўшыся да ЗША, Кубрык пачаў працаваць над фільмам One-Eyed Jacks (1961), але з-за канфлікту з Марлонам Брандо пакінуў здымкі . Пасьля гэтага ён пісаў сцэнары й быў запрошаны акторам-прадусарам Керкам Дугласам працаваць рэжысэрам у фільме Spartacus (1960). Здымкі выйшлі цяжкімі праз супярэчнасьці між Кубрыкам і Дугласам, але фільм меў посьпех і прынёс Кубрыку папулярнасьць.
Расчараваўшыся ў Галівудзе, рэжысэр пераехаў у 1962 годзе ў Ангельшчыну, дзе зьняў фільм «Лаліта» па апавяданьні Ўладзімера Набокава, які быў намінаваны на прэмію Оскар.
Наступны фільм Кубрыка, чорная камэдыя Dr. Strangelove or: How I Learned to Stop Worryіng and Love the Bomb (1964) па апавяданьні Red Alert Пітэра Джорджа, стаў культавым.
Потым рэжысэр цягам пяці гадоў працаваў над фільмам 2001: A Space Odyssey па раману Артура Кларка — навукова-фантастычнаю стужкай з наватарскімі спэцэфэктамі.
Іншыя фільмы Кубрыка: A Clockwork Orange, Barry Lyndon, The Shіnіng, Full Metal Jacket, Eyes Wіde Shut, якія таксама адрозьніваліся арыгінальнымі сцэнарамі й наватарствам.
Кубрык памёр 7 сакавіка 1999 году, незадоўга да сканчэньня здымак Eyes Wіde Shut. У яго таксама засталася пэўная колькасьць невыдадзеных працаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.