Стыпэндыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стыпэндыя́льная прагра́ма ўра́ду Польскай Рэспу́блікі імя́ Кастуся́ Каліноўскага пад патрана́там прэм’е́р-міні́стра Польшчы[1] (па-польску: Program Stypendialny Rządu Rzeczypospolitej Polskiej im. Konstantego Kalinowskiego pod Patronatem Prezesa Rady Ministrów RP) — праграма дапамогі беларускай моладзі, створаная пры падтрымцы ўраду Польшчы ў сакавіку 2006 году. Створаная з мэтай дапамогі студэнтам, выключаным зь беларускіх навучальных установаў з палітычных прычынаў, зь цягам часу праграма стала даступнай для асобаў, якія ня маюць магчымасьці навучацца ў Беларусі з-за сваіх палітычных поглядаў і ўдзелу ў руху па абароне дэмакратыі і правоў чалавека. Праграма ўяўляе сабой падрыхтоўчыя гадавыя моўныя курсы польскай мовы ўзроўню B2 для далейшага паступлення ў польскія ВНУ (само паступленне праграма не гарантуе, паступленьне адбываецца на роўных з палякамі ўмовах).