![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8d/Map_of_Stockholm_Convention_on_Persistent_Organic_Pollutants.svg/langbe-tarask-640px-Map_of_Stockholm_Convention_on_Persistent_Organic_Pollutants.svg.png&w=640&q=50)
Стойкі арганічны забруджвальнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стойкі арганічны забруджвальнік (САЗ) — атрутнае хімічнае злучэньне з пэрыядам паўраспаду ў вадзе звыш 2 месяцаў, у глебе і наносе — звыш 6 месяцаў, у паветры — звыш 2 дзён. Біязасяроджаньне(en) і біяназапашваньне(en) ў водных арганізмах перавышае 5000 міліграмаў/кіляграм. Каэфіцыент разьмеркаваньня(en) між актанолам(en) і вадой звыш 5. Стакгольмскае пагадненьне аб стойкіх арганічных забруджвальніках 2001 году, да якога ўрад Беларусі далучыўся ў 2003 годзе[1], забараняе вытворчасьць і выкарыстаньне 7 наступных САЗ-аў: альфа- і бэта-гэксахляран(be), хлёрдэкон(en), эндрын(en), гэксабромдыфэніл(en), пэнтахлёрбэнзол(en) і токсафэн(en)[2].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8d/Map_of_Stockholm_Convention_on_Persistent_Organic_Pollutants.svg/640px-Map_of_Stockholm_Convention_on_Persistent_Organic_Pollutants.svg.png)