Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стату́т ААН — міжнароднае пагадненьне, якое засноўвае міжнародную арганізацыю ААН, падпісанае 26 жніўня 1945 року ў Сан-Францыска на заключным паседжаньні канфэрэнцыі Аб’яднаных Нацыяў па стварэньні Міжнароднай Арганізацыі пацідзесяцьцю дзяржавамі і набыла моц 24 кастрычніка 1945, пасьля таго як было ратыфікаванае пастаяннымі чальцамі Рады Бясьпекі ААН.
Усе краіны, якія падпісалі Статут, абавязаныя выконваць яго артыкулы, акрамя таго, іх абавязкі згодна са Статутам ААН пераважаюць над усімі іншымі абавязальніцтвамі, вынікаючымі зь іншых міжнародных дамоваў. Статут быў ратыфікаваны большасьцю краін сьвету; адзінай агульнапрызнанай краінай, якая не ратыфікавала Статут, зьяўляецца Ватыкан, які аддаў перавагу захаваць за сабой статус пастаяннага назіральніка, у сувязі з чым не зьяўляецца бокам, які падпісвае дакумэнты у поўным аб’ёме.