Стандартная бібліятэка C
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стандартная бібліятэка C — частка стандарту ANSI C і ISO C, якая стварае першапачатковае плятформанезалежнае асяродзьдзе праграмы. Гэта не канкрэтная бібліятэка, а ўсяго набор патрабаваньняў для плятформаў, на якіх працуюць праграмы, напісаныя на C. Існуюць некалькі рэалізацыяў Стандартнай бібліятэкі C, у шэрагу якіх GNU C Library (glibc), BSD libc, klibc і іншыя.