From Wikipedia, the free encyclopedia
«Справядлівая Расея» (справядліваросы, СР, эсэры) (рас. «Справедливая Россия») — афіцыйна зарэгістраваная грамада (партыя) ў Расеі, што мае погляды дэмакратычнага сацыялізму й мадэрнізаванага сацыялізму. Утворана на ўстаноўчым зьезьдзе 28 кастрычніка 2006 году, заснавальнікамі партыі выступілі грамады: Радзіма, партыя пэнсіянэраў і партыя жыцьця. Старшыня й лідэр партыі Сяргей Міронаў. На гутарковым узроўні сябраў грамады часта завуць «эсэрамі» (ад ініцыялаў назвы), таксама да іх ужываюць назву «справядліваросы». Ніякага дачыненьня да дарэвалюцыйных «эсэраў» — сябрам грмады сацыялістаў-рэвалюцыянэраў — грамада ня мае, на пераемнасьць не прэтэндуе. Партыя «Справядлівая Расея» — праўны наступнік партыі Жыцьця. Зь сярэдзіны 2012 году «Справядлівая Расея» цалкам падтрымвае палітыку У. Пуціна, а таксама ўступіла ў саюз з партыяй «Адзіная Расея». Дагэтуль была ў саюзе з Камуністычнай партыяй Расейскай Фэдэрацыі (КПРФ). «Справядлівая Расея» па стане на 2015 год цалкам (на 86,4 %) фінансуецца са сродкаў дзяржаўнага скарбу.
«Справядлівая Расея» | |
рас. «Справедливая Россия» | |
Лідэр партыі | Сяргей Міронаў |
---|---|
Дата заснаваньня | 26 кастрычніка 2006 (17 гадоў таму) |
Штаб-кватэра | Масква, вул. Вялікая Дзьмітраўка, д. 32, буд. 1 |
Саюзьнікі і блёкі | «Адзіная Расея» |
Ідэалёгія | сацыялізм |
Інтэрнацыянал | Сацыялістычны |
Моладзевая арганізацыя | «Маладыя сацыялісты Расеі» |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Дзяржаўная Дума |
|
· Мясцовыя рады |
178 / 4054 |
Афіцыйны сайт | spravedlivo.ru |
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.