![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d6/Solar_hot_water_panels%252C_Santorini.jpg/640px-Solar_hot_water_panels%252C_Santorini.jpg&w=640&q=50)
Сонечная энэргія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Со́нечная энэ́ргія — невычарпальная, натуральная крыніца энэргіі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d6/Solar_hot_water_panels%2C_Santorini.jpg/640px-Solar_hot_water_panels%2C_Santorini.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/33/Mafate_Marla_solar_panel_dsc00633.jpg/640px-Mafate_Marla_solar_panel_dsc00633.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a9/Solar_Two_2003.jpg/640px-Solar_Two_2003.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/45/Berlin_pv-system_block-103_20050309_p1010367.jpg/640px-Berlin_pv-system_block-103_20050309_p1010367.jpg)
Найлепшыя ўзоры паўправадніковых крышталёў зараз маюць каэфіцыент карыснага дзеяньня больш за 30%. У сонечных батарэях ёсьць перавага перад іншымі генэратарамі — сыравіна, якую яны выкарыстоўваюць ніколі ня скончыцца. Акрамя таго, сонечная батарэя ня мае рухомых частак, і можа працаваць амаль вечна. Але ў дадзены момант яны вельмі дарагія.
Зямля атрымлівае практычна ўсю энэргію ад Сонца. Дасягаючы атмасфэры Зямлі, сонечнае выпраменьваньне часткова адлюстроўваецца, праламляецца й выпраменьваецца. Атмасфэра абараняе нас ад моцы сонечнай радыяцыі, і таксама пакрывае нас цеплаізаляцыйным покрывам, зьберагаючы неабходнае цяпло. Ёсьць меркаваньне, што Сонца дае Зямлі ў 15 000 разоў больш энэргіі, чым кожны год спажываецца чалавецтвам. Гэта вялікая крыніца энэргіі й ёсьць некалькі спосабаў яе выкарыстаньня.