вёска ў гміне Боцькі Бельскага павету Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Со́льнікі (па-польску: Solniki, па-падляску: Sólniki[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне Боцькі.
Сольнікі | |
польск. Solniki | |
Першыя згадкі: | 1539 |
Мясцовая назва: | Solniki |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Боцькі |
Насельніцтва: | 78 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-120 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°44′0″ пн. ш. 22°58′0″ у. д. |
Сольнікі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жыхары вёскі палякі-каталікі (парафія Найсьвяцейшай Марыі Панны Успамажэньня Вернікаў у Кліхах[3]). ў вёсцы пражывалі таксама праваслаўныя беларусы, якія на працягу стагодзьдзяў палянізаваліся.
Сольнікі былі заснаваныя як млынарскі пасёлак у мяжах бранскага вялікакняскага стараства. У 1539 г. млынарская сям’я Сольнікаў заснавала невялікую вёску, якая была адмяжаваная ад прыватных уладаньнняў Якубоўскіх. Толькі ў 1667 г. сям’я Сольнікаў прадала млыны Флёрыяну Шчэпаніку. У 1692 г. пражывалі тут 18 каталікі, якія прыналежалі да парафіі ў Бранску. У 1790 г. было тут 7 хатаў і яшчэ дзейнічаў адзін вдзяны млын. Вёска разраслася на працягу 19 ст. — у 1896 г. празывала тут 142 жыхароў, а ў 1906 г. ужо 157 (125 каталікоў і 32 праваслаўных)[4]. У міжваенны пэрыяд Сольнікі прыналежалі да гміны Відзьгова Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 153 жыхароў (132 каталікоў і 21 праваслаўных, усе былі запісаныя палякамі)[5]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.