горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Смаляві́чы — места ў Беларусі, на рацэ Плісе. Адміністрацыйны цэнтар Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 784 чалавекі[2]. Знаходзяцца за 35 км на ўсход ад Менску; чыгуначная станцыя на лініі Менск — Ворша. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Ігуменам, Лагойскам, Сьмілавічамі.
Смалявічы лац. Smalavičy | |||||
Вуліца места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1448 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Смалявіцкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 175 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 16 784 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1776 | ||||
Паштовы індэкс: | 222210 | ||||
СААТА: | 6248501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°1′22″ пн. ш. 28°4′19″ у. д. | ||||
± Смалявічы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://smolevichi.minsk-region.by/ |
Смалявічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася збудаваная ў стылі барока драўляная царква Сьвятога Мікалая, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі[3].
Тапонім Смалявічы ўтварыўся ад слова смала, бо галоўным промыслам жыхароў на працягу многіх стагодзьдзяў была яе здабыча з драўніны[4].
Першы пісьмовы ўпамін пра Смалявічы (Смальнявічы) як уладаньне крэўскага намесьніка Алехны Даргіевіча датуецца 1448 годам[5]. Існуюць зьвесткі, што ў 1508 годзе вялікі князь падараваў паселішча гетману Канстантыну Астроскаму[5]. Аднак гісторык Вячаслаў Насевіч прыйшоў да высновы, што пэргамін з гэтай згадкай трэба вызнаць фальсыфікацыяй, зробленай недзе ў XVII або нават XVIII стагодзьдзі[6]
У 2-й палове XVI стагодзьдзя Смалявічы перайшлі ў валоданьне роду Радзівілаў, у чыіх руках заставаліся потым на працягу амаль трох стагодзьдзяў. У 1586 годзе староста барысаўскі і гетман вялікі Крыштап Радзівіл заснаваў тут мястэчка. Паводле інвэнтару на 1588 год, мястэчка Смалявічы было цэнтрам маёнтку, ў склад якога ўваходзіла сяло Смалявічы.
У пачатку XVII стагодзьдзя, як сьведчаць інвэнтары, у мястэчку Смалявічах было 4 вуліцы — Менская, Барысаўская, Царкоўная і Дворная; колькасьць двароў дасягнула 138. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Смалявічы трапілі пад маскоўскую акупацыю, у выніку якой у тут засталося толькі 77 двароў (на 1669 год)[6]. Паводле інвэнтару, на 1781 год у мястэчку было 5 вуліцаў — да чатырох ранейшых далучылася вуліца Прудовая; двароў налічвалася 74.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Смалявічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе з 1795 году сталі цэнтрам воласьці Барысаўскага павету. Сьпярша мясьціна знаходзілася ў валоданьні Вітгенштэйнам, потым Гагенлёэ. У пачатку ХІХ стагодзьдзя тут існаваў палац, які згарэў у 1819 годзе. У 1871 годзе каля Смалявічаў збудавалі чыгуначную станцыю Вітгенштэйнаўская. На 1863 год у мястэчку існавалі расейская земская народная вучэльня, паштова-тэлеграфны аддзел, бровар, рамесныя майстэрні вытворчасьці вопраткі і абутку, кузьні.
Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Смалявічах было 299 двароў, дзеялі 2 царквы, капліца, працавалі валасная ўправа, земская народная вучэльня, паштова-тэлеграфная кантора, бровар, рамесныя майстэрні вырабу абутку і адзеньня, 8 кузьняў. У пачатку XX стагодзьдзя працавалі наступныя прамысловыя прадпрыемствы: фабрыкі лесапільная і дрэваапрацоўчая (з 1894 году), лесапільная і мукамольная (з 1890 году), лесапільная мануфактура (з 1895 году), гута «Вікторыя» (з 1909 году). У 1908 годзе местачкоўцы зьвярнуліся да расейскіх уладаў з просьбай не руйнаваць старую царкву па сканчэньні будаваньня мураўёўкі. Адмыслова скліканая камісія пастанавіла, што царква 1759 году пабудовы ня мае каштоўнасьці і таму яе можна зьнішчыць[3].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Смалявічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смалявічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці накіроўвалі ў Народны Сакратарыят БНР скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[7]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі Смалявічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Менскі павет («падраён») Менскага раёну[8]. У 1919—1920 гадох мястэчка займалі польскія войскі.
У 1924 годзе Смалявічы сталі цэнтрам раёну. У 1938 годзе яны атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
7 сакавіка 1968 году Смалявічы атрымалі статус места. 5 верасьня 2000 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб[9]. 13 верасьня 2008 году ў парку каля каталіцкай капліцы адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка Сьвятому Валянтыну[10]. 18 чэрвеня 2008 году ў склад Смалявічаў улучылі вёскі Крыніцу, Рабы Слуп і Ўборкі[11].
У Смалявічах працуюць 3 сярэднія, музычная і спартовая школы, 5 дашкольных установаў.
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.
Дзеюць 3 бібліятэкі, дом культуры, дом народнай творчасьці, кінатэатар.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Ленінская вуліца | Могілкавая вуліца |
Першамайская вуліца | Чарніцкая вуліца |
Працоўная вуліца | 1-ы Царкоўны завулак 2-гі Царкоўны завулак |
Савецкая вуліца | Менская вуліца Барысаўская вуліца (частка)[18] |
Сацыялістычная вуліца | Царкоўная вуліца |
? | Дворная вуліца |
? | Прудовая вуліца |
? | Рынак пляц |
Прадпрыемствы машынабудаваньня, будаўнічых матэрыялаў, харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Смалявічаў |
---|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.