From Wikipedia, the free encyclopedia
Слу́цкая канфэдэра́цыя — палітычны хаўрус праваслаўнай, кальвінскай і лютэранскай шляхты Вялікага Княства Літоўскага, утвораны ў Слуцку 20 сакавіка 1767 году[1]. Канфэдэрацыя была створаная расейскім урадам для ўраўнаважаньня правоў некаталікоў і каталікоў. У 1766 годзе расейскі ўрад узьняў пытаньне пра роўнасьць вызнаньняў і захаваньне liberum veto, згодна зь якім кожны дэпутат сойму ці соймік меў права выказаць сваю нязгоду зь любой пастановай сойму і такім чынам скончыць паседжаньне і скасаваць усе прынятыя пастановы.
Сойм Рэчы Паспалітай не ўхваліў прапановаў расейскага ўраду, і ў Рэч Паспалітую былі ўведзеныя расейскія атрады. З актыўным удзелам маскоўскага пасла Мікалая Рапніна(ru) 20 сакавіка 1767 году была створаная канфэдэрацыя, ачоленая кальвінскай шляхтай. Заснаваньне адбывалася ў Сьвята-Траецкім манастыры. Маршалкам быў абраны Ян Грабоўскі(pl)[2]. Акт канфэдэрацыі падпісалі 248 чалавек, сярод якіх быў япіскап Георгі Каніскі[2]. Расейская імпэратрыца Кацярына II прыняла канфэдэрацыю пад «найвышэйшую пратэкцыю», даслаўшы ў падтрымку 40-тысячнае войска[2][3].
Вынікам Слуцкай канфэдэрацыі сталася ўраўнаньне праваслаўных і пратэстантаў з каталікамі ў правох. Яно была зацьверджана ў лютым 1768 году соймам Рэчы Паспалітай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.