From Wikipedia, the free encyclopedia
Слава́цкая Саве́цкая Рэспу́бліка (славац. Slovenská republika rád, вуг. Szlovák Tanácsköztársaság) — дзяржава ў паўднёвай і ўсходняй Славаччыне са сталіцай у Кошыцэ, якая праіснавала з 16 чэрвеня па 7 ліпеня 1919 году. Дзяржаву ўзначальваў чэскі журналіст Антанін Яноўшэк.
Славацкая Савецкая Рэспубліка Slovenská republika rád Szlovák Tanácsköztársaság | ||||
| ||||
| ||||
Афіцыйная мова | славацкая | |||
Сталіца | Кошыцэ |
Пасьля стварэньня ў 1918 годзе новай дзяржавы Чэхаславаччына яе армія атрымала прыказ узяць пад кантроль усю тэрыторыю Славаччыны. Але гэтаму супрацьдзейнічала Чырвоная гвардыя (узброеныя сілы Вугорскай Савецкай Рэспублікі), якая заняла паўднёвую частку Славаччыны і садзейнічала стварэньню Славацкай Савецкай Рэспублікі, якая была абвешчаная ў рамках Вугорскай Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Савецкай Рэспублікі.
Пасьля таго, як Чырвоная гвардыя была вымушаная павярнуцца ў Вугоршчыну, армія Чэхаславаччыны заняла тэрыторыю Славацкай Савецкай Рэспублікі, тым самым спыніўшы існаваньне гэтай дзяржавы.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.